аўторак, 5 ліпеня 2011 г.

Ці выйдзе сёння моладзь ПАМАЎЧАЦЬ?



Традыцыйныя акцыі маўчання плануецца правесці сёння ў многіх гарадах краіны. Ці выйдзе светлагорская моладзь на плошчу ў чарговы раз?
Пасля жорсткага разгону дэманстрантаў на Дзень Незалежнасці ў Мінску і ў некаторых раённых цэнтрах Беларусі, здавалася, на мірных акцыях пратэсту можно паставіць крыж, але арганізатары "мерапрыемства" не намераны здавацца загадзя. За апошнія суткі быў распрацаваны новы план дзеянняў, які дазволіць пазбегнуць неапраўданых затрыманняў у Мінску. Для рэгіёнаў план дзеянняў мяняць не сталі.
Кожную сераду а 19-й гадзіне ў многіх гарадах Беларусі праводзяцца "акцыі маўчання" супраць палітычнай і эканамічнай сітуацыі ў краіне. Мітынгоўцы выказваюць свой пратэст гучнымі апладысментамі.
У Светлагорску людзі збіраліся тры разы, і з кожным разам колькасць дэманстрантаў павялічвалася. На апошнюю акцыю 29 чэрвеня на Цэнтральную плошчу горада выйшла каля 80-ці чалавек. Мясцовыя ўлады ў гэты вечар арганізавалі рэпетэцыю да Дня Незалежнасці, каб перашкодзіць правядзенню мірнай дэманстрацыі. Такія паводзіны чыноўнікаў былі сустрэты авацыямі мітынгоўцаў.
Запланаваная на 3 ліпеня падобная акцыя не адбылася з-за святочнага мерапрыемства на галоўнай плошчы.
Пад час акцый ў Светлагорску нікога пакуль не затрымлівалі, хаця супрацоўнікі спецслужб заўсёды прысутнічаюць і здымаюць усё, што адбываецца на відэа.


No comments:

Post a Comment