аўторак, 5 ліпеня 2011 г.

Рабочыя "ХІМВАЛАКНО" больш не чытаюць дзяржаўную прэсу


Стала вядома, што працаўнікі "Хімвалакно" з ліпеня не атрымліваюць у паштовыя скрыні дзяржаўныя газеты, на якія яны падпісваліся раней.
Справа ў тым, што адміністрацыя завода не паспела аплаціць падпіску.
Некаторыя працаўнікі абураны такой безадказнасцю адміністрацыі, таму што дзяржаўныя газеты для многіх з'яўляюцца адной з галоўных крыніц інфармацыі.
Пакуль што справа застаецца невырашанай, а таму, верагодна, што і ў жніўні працаўнікі не дачакаюцца сваіх "любімых" выданняў, на якія ў абавязковым парадку прымушаюць падпісвацца ўсіх начальнікаў завода...

No comments:

Post a Comment