
Упершыню колькасць міліцыянтаў, якія назіралі за падзеямі паводаль, перавысіла колькасць саміх мітынгоўцаў. Амаль па цэнтры плошчы быў прыпаркаваны аўтазак. Падзеі асвятлялі дзве “здымачныя групы” праваахоўных органаў.
Акцыя маўчання праходзіла ў звычайным фармаце – моўчкі. У адрозненне ад папярэдніх разоў, на плошчу выйшлі пераважна людзі старэйшага ўзросту. Сярод іх былі заўважаны настаўнікі сярэднеадукацыйных школ. Як заўсёды, абышлося без затрыманняў. Напрыканцы мерапрыемства прагучалі традыцыйныя апладысменты, пасля чаго мітынгоўцы разышліся.
Маўклівыя акцыі праходзяць у розных гарадах краіны кожную сераду. Такі незвычайны пратэстны рух зарадзіўся ў сацыяльных сетках інтэрнет. Галоўная зброя “рэвалюцыцянераў” – гэта апладысменты. Апладысменты ўсім тым, хто адказны за валютны, эканамічны і палітычны крызіс у Беларусі.



